PrivChat

гутарка пра тэхналогіі, правы чалавека,
і свабоду інтэрнэту, падрыхтаваная Праектам Tor

PrivChat – гэта серыя мерапрыемстваў па зборы сродкаў для Праекту Tor. У рамках PrivChat мы даем вам важную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў сферы тэхналогіяў, правоў чалавека і свабоды інтэрнэту, запрашаючы экспертаў да камунікавання з нашай супольнасцю.


Раздзел #4 - 25-годдзе Onion маршрутызацыі

Адсочваць

Адсвяткуйце 25-годдзе onion маршрутызацыі з Tor!

31 мая 2021 года спаўняецца 25 гадоў з дня першай публічнай прэзентацыі onion-маршрутызацыі ў Кембрыджы (Вялікабрытанія) на першым семінары па ўтойванні інфармацыі, арганізаваным Інстытутам Ісака Ньютана.

Запрашаем вас адзначыць гэты знамянальны дзень разам з намі, каб расказаць пра нараджэнне onion-маршрутызацыі, пра тое, як гэтая ідэя ператварылася ў Tor, і пра тое, як у выніку з'явіўся Праект Tor. Да нас далучацца Пол Сайверсан , адзін з аўтараў першага артыкулу пра onion-маршрутызацы. , а таксама сузаснавальнікі Праекту Tor Роджэр Дынгледын і Нік Мэт'юсан .

Мы ўспомнім першыя дні стварэння сеткі onion маршрутызацыі ў Ваенна-марской даследчай лабараторыі ЗША (NRL). (У тыя часы злучэнні праз onion маршрутызатар праходзілі праз пяць вузлоў, а не праз тры вузлы, як зараз у Tor). Не сакрэт, што канцэпцыя onion (цыбульнай) маршрутызацыі зарадзілася ў NRL (пра гэта гаворыцца на нашай старонцы гісторыі ), але мы хочам расказаць яшчэ шмат цікавага аб тым, як зараджаўся Tor і да чаго мы прыйшлі за апошнія 25 год.

Габрыела Коўлман - антраполаг, аўтар і член савета дырэктараў Tor - выступіць у якасці вядучай і мадэратара. Далучайцеся да нас на святочны выпуск PrivChat, прысвечаны 25-годдзю onion маршрутызацыі.

Хост

Gabriella Coleman

Прафесар @ McGill, сябра рады дырэктараў Tor

Габрыела (Біела) Коўлман узначальвае кафедру Вулфа па навуковай і тэхналагічнай пісьменнасці ва Універсітэце McGill. Яе адукацыя антраполага ахоплівае палітыку, культуру і этыку хакерства . Яна з'яўляецца аўтарам дзвюх кніг пра кампутарных хакераў, а таксама заснавальніцай і рэдактарам Hack_Curio , відэапартала пра хакерскую культуру (вы можаце даведацца больш пра праект тут ). Цяпер яна працуе над кнігай-эсэ пра хакераў і дзяржаву, і яна выступіць з матэрыяламі з кнігі лекцый Генры Моргана 2020 года.

Яе першая кніга Coding Freedom: The Ethics and Aesthetics of Hacking была апублікаваная ў 2013 годзе ў выдавецтве Princeton University Press. Затым яна апублікавала Hacker, Hoaxer, Whistleblower, Spy: The Many Faces of Anonymous (Verso, 2014), якую прылічылі да Лепшых кніг 2014 года па версіі Kirkus Reviews Кніга была ўзнагароджаная Прэміяй Diana Forsythe Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі .

Прыхільная грамадскай этнаграфіі, яна рэгулярна прадстаўляе свае працы розным гледачам , выкладае на курсах бакалаўрыяту і магістратуры і піша для папулярных СМІ, у тым ліку New York Times, Slate, Wired, MIT Technology Review, Huffington Post і Atlantic. Яна ўваходзіць у савет дырэктараў Праекта Tor .

CV, кантактную інфармацыю, уключаючы PGP-ключ, і фатаграфіі ў добрай якасці можна знайсці тут .

Удзельнікі

Roger Dingledine

Прэзідэнт і сузаснавальнік Праекту Tor

Роджэр Дынгледын - прэзідэнт і сузаснавальнік праекту Tor, некамерцыйнай арганізацыі, якая распрацоўвае бясплатнае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам для абароны людзей ад сачэння, цэнзуры і назірання ў інтэрнэце. Ён працуе з журналістамі і актывістамі на шматлікіх кантынентах, дапамагаючы ім зразумець і абараніць сябе ад пагрозаў, з якімі яны сутыкаюцца. Roger быў абраны часопісам MIT Technology Review у лік 35 лепшых інаватараў ва ўзросце да 35 гадоў, стаў суаўтарам дакумента па распрацоўцы Tor, які атрымаў узнагароду Usenix Security "Test of Time", а таксама быў прызнаны часопісам Foreign Policy адным са 100 лепшых глабальных мысляроў.

Nick Mathewson

Галоўны архітэктар сеткі і сузаснавальнік Праекту Tor

Ён з'яўляецца адным з першапачатковых распрацоўнікаў Tor і экспертам у галіне ўкаранення тэхналогіяў ананімнасці. Ён пачаў займацца праграмаваннем Tor у 2002 годзе, у 2007 годзе стаў галоўным распрацоўнікам, а ў 2012 годзе – вядучым архітэктарам праграмнага забеспячэння. Нік адыграў важную ролю ў напісанні ўсёабдымных спецыфікацыяў пратаколаў Tor, якія дазволілі даследнікам абапірацца на трывалы падмурак і забяспечылі магчымасць шматлікіх незалежных рэалізацыяў пратаколаў Tor.

Paul Syverson

Матэматык, Ваенна-марская даследчая лабараторыя ЗША

Вынаходнік onion-маршрутызацыі, стваральнік Tor, аўтар адной кнігі і больш як сотні рэфераваных артыкулаў, старшыня шматлікіх канферэнцыяў па бяспецы і канфдэнцыйнасці, пачатковец-раварыст на аднаколавым ровары, мае некалькі вышэйшых навуковых ступеняў па філасофіі і матэматыцы. Пол - адзін з заснавальнікаў сімпозіума па тэхналогіях, якія падвышаюць канфідэнцыйнасць, і семінара ACM па канфідэнцыйнасці ў электронным грамадстве. Ён таксама з'яўляецца піянерам EFF і стыпендыятам ACM. На працягу трох дзесяцігоддзяў ён працаваў матэматыкам у Ваенна-марской даследчай лабараторыі ЗША, а таксама быў запрошаным навукоўцам у інстытута' ЗША і Еўропы.

Вашы ахвяраванні робяць магчымай гэтую публікацыю і нашу працу ў Tor.

Лепшы спосаб падтрымаць нашу працу - стаць штомесячным донарам.