Атрымаць падтрымку
Патрэбна дапамога? Наведайце наш Партал падтрымкі , каб атрымаць адказы на частыя пытанні аб падключэнні да Tor, абыходзе цэнзуры, выкарыстанні onion службаў і г.д.
Чат з намі ў OFTC IRC
#tor - Задавайце пытанні аб выкарыстанні Tor.
#tor-dev - Абмеркаванне кадавання і пратаколаў, звязаных з Tor. Вітаюцца новыя ідэі.
#tor-l10n - Звязацца з іншымі перакладчыкамі
#tor-meeting - Назірайце за агульнадаступнымі нарадамі каманды ці далучайцеся да іх.
#tor-project - Абмеркаванне тэм, звязаных з арганізацыяй і супольнасцю: сустрэчы і інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць.
#tor-relays - Абмеркаваць правядзенне эстафеты Tor.
#tor-south - Кантактуйце з прадстаўнікамі супольнасці Tor глабальнага поўдня.
#tor-www - Абмяркоўвайце з намі паляпшэнні на нашых сайтах.
#tor-ux - Абмеркаванне ідэй, звязаных з UX.
Валанцёрства ў Tor
Нашы каманды супрацоўнічаюць па адкрытых каналах, у тым ліку праз спісы рассылкі, да якіх вы можаце далучыцца. Калі ў вас ёсць пытанне да канкрэтнай каманды, на якое няма адказу на нашым партале падтрымкі, вы можаце задаць яго ў адпаведнай рассылцы. Вы таксама можаце проста падпісацца і чытаць :)
Tor абапіраецца на падтрымку карыстальнікаў і валанцёраў з усяго свету, каб дапамагчы нам палепшыць наша праграмнае забеспячэнне і рэсурсы, таму ваша меркаванне вельмі важнае для нас (і ўсіх карыстальнікаў Tor).
Калі вы выявілі вузел, які, на вашу думку, з'яўляецца шкоднасным, няправільна сканфігураваным ці іншым чынам парушаным, азнаёмцеся з нашай вікі-старонкай і запісам у блогу аб тым, як паведаміць пра гэта.
Паведаміць пра праблему бяспекі.
Калі вы выявілі праблему бяспекі ў адным з нашых праектаў ці ў нашай інфраструктуры, напішыце на адрас security@torproject.org. Калі жадаеце зашыфраваць сваю пошту, вы можаце атрымаць публічны ключ OpenPGP па адрасе keys.openpgp.org. Вось лічбавы адбітак:
835B 4E04 F6F7 4211 04C4 751A 3EF9 EF99 6604 DE41
Калі вы жадаеце ўзяць удзел у нашай праграма "Bug Bounty", Калі ласка, майце на ўвазе, што адпраўка паведамлення пра праблему бяспекі праз іншы сайт спалучаная з пэўнымі рызыкамі, якія мы не можам кантраляваць, таму мы аддаём перавагу, каб паведамленне было адпраўленае наўпрост.
Напішыце нам
Пытанні і каментары па рабоце некамерцыйнай арганізацыі Tor: па пытаннях, звязаных з таварнымі знакамі, афіліяцыяй і ўзгадненнем, дагаворамі і г.д., звяртайцеся на адрас frontdesk@torproject.org. Па пытаннях, звязаных з донарствам, звяртайцеся на адрас giving@torproject.org.
Даслаць нам ліст
The Tor Project
390 West Street
Ste. 3 Box 1064
Mansfield MA 02048
USA